13 жніўня прэзэнтацыя кнігі „Ніякай літасьці Альгерду Б.”
Кнігарня “Логвінаў” вырашыла і ў сваіх сценах правесці прэзэнтацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча „Ніякай літасьці Альгерду Б.” Першая прэзентацыя гэтай кніжнай навінкі адбылася 24 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы”.
Менавіта выдавецтва “Галіяфы” і выдала кнігу. Цяпер эстафету пераняла кнігарня “Логвінаў”. Кажа арт-дырэктар кнігарні Павел Касцюкевіч:
– Будзе такая гутарка… Пасля першай паспяховай прэзентацыі, адбудзецца чарговая прэзентацыя, якая будзе тлумачыць папулярна, што меў на ўвазе Альгерд Б. Зразумела, што з удзелам аўтар вечарына адбудзецца.
Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, Альгерд Бахарэвіч пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!». У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Гэтыя эсэ і аб’яднала новая кніга пад адной вокладкай.
Імпрэза ў Кнігарне „Логвінаў” адбудзецца 13 жніўня, пачатак а 20-й гадзіне беларускага часу.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя