14 сакавіка ў Гародні выступіць група „ВелосипедистоВ”
Вялікі электрычны канцэрт групы „ВелосипедистоВ”, на якім прагучаць лепшыя песні Аляксандра Кулінковіча адбудзецца ў Гародні ўпершыню – 14 сакавіка.
Кажа адзін з арганізатараў канцэрта Сяргей Верамеенка:
– Запрашаем гарадзенцаў і ўсіх нашых гасцей на канцэрт гурта “ВелосипедистоВ”. Можа хто часам не ведае, гэта Юра Навумаў, былы ўдзельнік гурта Neuro Dubel, разам са сваімі сябрамі. Канцэрт адбудзецца ў бары „Crasy Dog”, вуліца Горкага, 91 Б. Можа хто там ўжо быў год таму. У гэтым месцы праводзіўся канцэрт “Дзецюкоў”. Канцэрт адбудзецца 14 сакавіка, пачатак а 18-й гадзіне. Кошт квіткоў 15 рублёў. Набыць квіткі можна альбо ў нас у краме “Адметнасць”, альбо “Без касіра”.
Сяргей Верамеенка спадзяецца, што музыка гэтага гурта зацікавіць усіх прыхільнікаў гурта Neuro Dubel, а таксама на канцэрце ўзгадаюць заўчасна пайшоўшага з жыцця лідара гурта Аляксандра Кулінковіча.
Беларускае Радыё Рацыя