15-га верасня ў Беларусі адзначаецца дзень бібліятэк



У гэты дзень, у 1922 годзе, была заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, якая цяпер называецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праз 92 гады пасля яе стварэння беларусы сталі аддаваць перавагу электронным кнігам. Супрацоўнік бібліятэкі Павел Кохан зазначае, што бібліятэкам цяжка канкураваць з інтэрнэтам.

– Кнігі зараз вельмі дарагія, і вядома ж прасцей спампаваць з інтэрнэту – загрузіць на чыталку, ці ў тэлефон заліць. Тым больш у інтэрнэце можна знайсці такія кнігі, якія ў звычайных кніжных крамах ці ў бібліятэках немагчыма знайсці. Магчыма трэба выйсці за рамкі такой класічнай бібліятэкі, можа прапаноўваць паслугі запампоўкі кніг на электронныя чыталкі, падбор літаратуры з інтэрнэту, сустрэчы з пісьменнікамі ладзіць.

На думку Паўла Кохана, каб захавацца ў 21 стагоддзі, бібліятэкам трэба пераўтварыцца ў культурна-масавыя цэнтры. У такіх установах варта ладзіць мерапрыемствы і імпрэзы, каб папулярызаваць літаратуру.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

* * *

На Піншчыне ва ўсіх установах бібліятэкары падрыхтавалі тэматычныя выставы, конкурсы ды вечарыны-сустрэчы чытачоў з супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы.

У адной са старэйшых бібліятэк рэгіёна – Пінкавіцкай бібліятэцы – пройдзе экскурсія для юных чытачоў. За паўстагоддзя свайго існавання ўстанова перажыла часы закрыцця і адраджэння, паведаміла супрацоўніца бібліятэкі Ірына Палюховіч:

–   Першае ўзгадка пра бібліятэку датуецца 1959 годам. Будынак знаходзіўся на вуліцы Якуба Коласа, у 1962 годзе фонд быў перададзены ў Ладарскую сельскую бібліятэку, а на базе Пінкавіцкай была адкрыта раённая дзіцячая бібліятэка. Сельскай бібліятэкі ўжо не было до 1980 года, калі пабудавалі вось гэты Дом культуры. Зараз фонд налічвае 12000 экзэмпляраў, падпіска на газеты і часопісы – 39 найменняў і 1100 чытачоў, з  іх 410 дзецей.

На тэрыторыі Беларусі першыя бібліятэкі з’явіліся ў ХІ стагоддзі. Першапачатковаяныстваралісяпрыцэрквахіманастырах. З часам змянілася не толькі аблічча, але і функцыі бібліятэк. Сучасныя бібліятэкі ўяўляюць сабою шматфункцыйныя ўстановы культуры, інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя