15 гадоў спаўняецца гістарычнаму сайту pawet.net



Адзін з найстарэйшых гістарычных парталаў на Беларусі хоць адразу і планаваўся, як месца збору матэрыялаў па гісторыі Лідчыны, хутка выйшаў за межы колішняга павету і стаў важнай крыніцай адкрытай інфармацыі па гісторыі Беларусі.

Па словах заснавальніка і рэдактара сайта pawet.net Лявона Лаўрэша, на яго старонкі зараз штодня заходзяць каля трох з паловай тысячаў унікальных наведвальнікаў:

Сайт цалкам некамерцыйны, які адлюстроўвае беларускую культуру, беларускую гісторыю. І наша прысутнасць у інтэрнеце вельмі неабходная. Пра гэта толькі потом сталі задумвацца. Нават тое, што студэнты і школьнікі проста капіруюць беларускія тэксты для рэфератаў. Гэта ўсё множцца, гэта ўсё працуе. Гэта ўсё ўплывае на свядомасць.

На старонках сайта pawet.net акрамя гістарычных прац, даследванняў і кніг можна знайсці так сама PDF-версіі такіх перыядычных выданняў як “Маладосць”, “Лідскі летапісец”, “Наша слова” і “Ziemia Lidzka”.

Беларускае Радыё Рацыя