14 красавіка Уладзімір Арлоў сустракаецца з чытачамі ў Варшаве
Уладзімір Арлоў працягвае прэзентацыйны тур сваёй новай кнігі «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», якая выйшла летась у Любліне. Ладзіць сустрэчы Фонд „Камунікат”.

Гэтым разам сустрэча з пісьменнікам адбудзецца ў Варшаве. Пра важнасць такіх сустрэч кажа аўтар кнігі – Уладзімір Арлоў:
– Кніга выйшла ў Польшчы, і дзякуючы гасціннасці польскіх выдаўцоў і дзеячаў культуры, адбываюцца такія прэзентацыі. Яны даюць шчаслівае адчуванне сувязі аўтара з чытачом. 14 красавіка адбудзецца прэзентацыя ў Варшаве, а затым у Беластоку – 29 красавіка. Магчыма адбудуцца і ў іншых месцах.
Прэзентацыя адбудзецца ў Беларускім Доме ў Варшаве (Kryniczna, 6). Пачатак а 18-й гадзіне.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Сустрэчы з Уладзімірам Арловым ужо прайшлі ў Вроцлаве і Бельску-Падляшскім.
Беларускае Радыё Рацыя
