15 жніўня адзначым разам юбілей Ларысы Геніюш
9 жніўня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Геніюш (1910-1983). На гэты дзень планаваліся ў Зэльве юбілейныя ўрачыстасці, але ў сувязі з выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейнае мерапрыемства з нагоды 110-годдзя Ларысы Геніюш пераносіцца на суботу, 15 жніўня.
Па словах кіраўніка Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі, урачыстасць у Зэльве пачнецца каля 9 гадзін набажэнствам у Свята-Троіцкай царкве. Потым ля помніка Ларысы Геніюш і ў царкоўным доме адбудуцца выступленні творчай інтэлігенцыі Беларусі. І завяршыцца мерапрыемства на мясцовых зэльвенскіх могілках, дзе будуць ускладзены кветкі да помніка Ларысы і Янкі Геніюшаў.
Больш дадатковая інфармацыя з’явіцца ў СМІ напачатку жніўня.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
