15 жніўня – нефармальны Дзень археолага
Археолагі былога Савецкага Саюзу сёння святкуюць Дзень археолага. У 60-х гадах археолагі СССР неафіцыйна прызналі 15-га жніўня за дзень свайго прафесійнага свята. З постсавецкіх краін толькі Украіна прызнала гэтае свята на дзяржаўным узроўні.
Кажа гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў:
– Але ва Украіне Пётр Пятровіч Талочка, акадэмік і дырэктар інстытута археалогіі, ўжо колькі гадоў таму пастрыяў, каб афіцыйна ўсталявалі 15 жніўня як свята Дзень археолага. І цяпер ў іх гэта дзяржаўнае свята. Ва ўсіх астатніх постсавецкіх краінах гэта проста карпаратыўнае, скажам так, самастойнае свята.
Пасля таго, як у 2006 годзе Сяргей Тарасаў быў звольнены з Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, ён не займаецца археалагічнымі даследваннямі. Аднак кажа, што за мінулыя гады раскопак у Полацку атрымаў столькі матэрыялу, што яшчэ доўга трэба яго сістэматызаваць і апрацоўваць.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя