Ворша адзначыла 85-годдзе Уладзіміра Караткевіча



На радзіме Уладзіміра Караткевіча ў Воршы адзначалі 85-годдзе з дня нараджэння свайго славутага земляка. У горадзе адкрылася адразу дзве адмысловыя выставы.

Кажа старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Баларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская:

– Адна выстава зладжаная менскімі мастакамі і Міколам Купавай у музеі Караткевіча. Там былі працы і са збораў музея, і тое, што Купава прывёз. Другая выстава адкрылася ў гарадскім цэнтру культуры. Яе арганізоўвала творчая суполка “Рэнесанс”, а таксама сябры нашага абласнога саюза мастакоў. Я там выступала і ад імя абласной арганізацыі, і ад ім рэспубліканскай.

А ўвечары ў аршанскім гарадскім Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны юбілею пісьменніка.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Святланы Баранкоўскай