16 траўня ў Менску адбудзецца канцэрт гурта МУТНАЕВОКА



16 траўня адбудзецца традыцыйны вясновы канцэрт гурта МУТНАЕВОКА у клубе „BRUGGE”. Гэта менскі пост-гранж, які здаўна вядомы слухачу сваімі жывымі выступамі, прасякнутымі неўтаймаванай энергетыкай.

Як аголеным нервам гучаць песні гурта, ніколі і нікога не пакідаючы ў спакоі.

Вялікі сольнік прымеркаваны да прэзентацыі сінгла з новага міні-альбома, што выйдзе ўжо сёлета, ды, вядома, не абыйдзецца без баявікоў з трох ранейшых альбомаў.

Вас чакае дзве гадзіны непаўторных эмоцыяў, адзінства і незалежнасці.

Квіткі на танцпляц:

Загадзя – 15 BYN bezkassira.by/mutnaevokavyalksolnykancert-5797/ У дзень – 20 BYN

Квіткі за столікі: Загадзя – 20 BYN У дзень – 25 BYN

Інфалінія і замова квіткоў: +375(29)205-17-78