165 гадоў Віленскаму музею старажытнасцяў



1 снежня спаўняецца 165 гадоў з таго часу, калі ў будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта адбылося афіцыйнае адкрыццё Віленскага музея старажытнасцяў. Музей адчыніў беларускі археолог, гісторык і краязнаўца Яўстах Тышкевіч (1814-1873).

Асабістыя калекцыі музею перадалі браты Тышкевічы, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Францішак Багушэвіч, Тэадор Нарбут і іншыя вядомыя людзі таго часу.

У канцы XIX стагоддзя ў фондах музея знаходзілася больш за 12 тысяч экспанатаў. Сярод іх былі старажытныя рукапісы, інкунабулы і рэдкія выданні XV-XVIII стагоддзяў, багатыя калекцыі зброі, слуцкія паясы, карэліцкія габелены, графічныя творы, скульптурныя працы, партрэты магнацкіх родаў і гербаў беларускіх гарадоў, а таксама шмат іншых каштоўных экспанатаў. Прадметы ўсе былі сістэматызаваныя па калекцыйнай прыкмеце, што адпавядала дасягненням экспазіцыйнай практыкі тагачаснай Еўропы.

Яўстах Тышкевіч

Беларускае Радыё Рацыя