170 гадоў таму Мікалай І загадаў разабраць Менскую ратушу



170 гадоў таму расейскі імператар Мікалай І пастанавіў разабраць Менскую ратушу, бо “яна сваім выглядам нагадвала месцічам пра Магдэбургскае права”.

Распавядае гісторык, экскурсавод Яраш Малішэўскі:

– У 1851 годзе імператар Мікалай І падпісвае дэкрэт, паводле якога ратуша мусіць быць разабраная. Непрыемным адкрыццём для кіраўнікоў Менску сталася тое, што ніводзін мянчук  не пагадзіўся  ўдзельнічаць у разборцы ратушы. Хаця грошы за гэта плацілі не малыя. Ні праваслаўны, ні каталік, ні іўдэй, ні мусульманін. У выніку да разборкі ратушы давялося прыцягнуць жаўнераў і арыштантаў турэмнага замку.

Зруйнаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя будынак Менскай ратушы быў адноўлены на ранейшым месцы ў 2002-2003 гадах паводле старых абмераў і малюнкаў.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара і Аксаны Спрынчан