19 лістапада ў Вільні пройдзе сустрэча з Сяргеем Абламейкам
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на сустрэчу з сёлетнім пераможцам прэміі імя Ежы Гедройця, пісьменнікам і гісторыкам Сяргеем Абламейкам.

Размова пойдзе пра беларускую гісторыю ды ідэнтычнасць. Спадар Сяргей таксама раскажа і пра кнігу, за якую сёлета атрымаў прэмію Гедройця – «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення».
19 лістапада, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), пачатак сустрэчы ў 16:30.
