2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі
2 лютага 1838 г. у Гарадзенскім павеце (в. Мастаўляны, Польшча) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі – беларускі рэвалюцыянэр-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг., адзін з папярэднікаў і натхняльнікаў беларускага нацыянальнага руху.
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года (аўтар Пётра Сергіевіч, 1955 г.)
Нацыянальным беларускім героем яго пачалі лічыць у 1930-х гадах мінулага стагоддзя. У пасляваеннай Польшчы беларуская меншасць пачала ўшаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага ў 1950-х гадах, кажа прафесар Алена Глагоўская:
– Калі паўстала грамадска культурнае таварыства, Кастусь Каліноўскі зноў стаў героем на Беласточчыне. Тут фактычна з 1956 пачалі ўшаноўваць яго памяць, ён увайшоў у падручнікі.
У 1958 годзе па ініцыятыве мясцовых беларускіх дзеячаў частка былой вуліцы Сасновай была пераназвана ў гонар Кастуся Каліноўскага.
Вуліца Кастуся Каліноўскага ў Беластоку (Фота Аляксея Трубкіна)
Гмінны асяродак культуры ў Гарадку некалі і цяпер (Фота gckgrodek.pl)
Імя Каліноўскага таксама было прысвоенае Гміннаму асяродку культуры ў Гарадку.
Аднак помнік ў яго родных Мастаўлянах быў усталяваны толькі ў мінулым годзе.
[youtube id=”e5N7p0kCzBU”]
Гісторыя пад знакам Пагоні. Кастусь Каліноўскі (Белсат)
[youtube id=”f8vAEZJySUY”]
Кастусь Каліноўскі. Абліччы свабоды (Белсат)
[youtube id=”tv6aWp77j6A”]
Кастусь Каліноўскі. Лісты з Бераставіцы (Беларусь 1)
[youtube id=”qltka3T-AZA&list=PLp8bLpWMgBj6ZvzpKE9nSlwjcb0ErsUXq”]
Верш Каліноўскага „Марыська чарнаброва, галубка мая…” чытае акцёр Павел Харланчук.
[youtube id=”GJbyiwZAaCQ”]
Тузін. Немаўля. „Кастусь Каліноўскі” (1927)
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя