2 сакавіка – дзень памяці Рыгора Барадуліна
Народны паэт Беларусі пайшоў ад нас шэсць гадоў таму.
Пра ягоны выдатны паэтычны талент распавядае паэт Леанід Дранько-Майсюк:
– Пра Барадуліна кажуць, што гэта паэт, які носіць за плячыма вялізны мех рыфмаў. Як паэт, як майстра, Рыгор Барадулін мог зарыфмаваць усё з усім. У сэнсе версіфікацыі, а версіфікацыя – гэта мастацтва складання вершаў, так ён у нас у гэтым першы, вышэй за яго майстра ў версіфікацыйным мастацтве ў нас няма.
Сёлета Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў. У яго быў шчаслівы творчы лёс. Яго паэтычныя кнігі рэгулярна выходзілі і пры савецкай уладзе, і ў часы незалежнасці. Ягоныя творы ўключаныя ў школьныя хрэстаматыі.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск