Cінагога ў Крэве возьме функцыі, якія не зможа выканаць Крэўскі замак



2-я Крэўскі чытанні прайшлі ў Менску і непасрэдна ў Крэве. Удзельнікі абмяркоўвалі лёс замка ды іншых аб’ектаў мястэчка, якія могуць скласці аснову сапраўднага музея-запаведніка «Крэва».

Пра перспектывы ратавання аднаго з аб’ектаў, а менавіта сінагогі, распавёў старшыня праўлення фонда «Крэўскі замак» Андрэй Шулаеў:

– Мы атрымаем яшчэ адзін аб’ект. Сам замак не ў стане пацягнуць усё мястэчка. Сённяшняя канцэпцыя спадчыназнаўства гаворыць пра тое, што мы павінны захоўваць не аб’ект, а ландшафт. І як раз такі тут вельмі важна становіцца, што менавіта замак стагоддзямі ўспрымаўся з гандлёвага шляху Віленскага тракту кампазіцыйна разам з сінагогай. То бок, мы аднаўляем акцэнт важны і для замка і для Крэва. І аднаўляем умоўна культавы аб’ект і атрымліваем шматфункцыянальны зал і ратуем наш аб’ект спадчыны.

У межах праграмы ўдзельнікі канферэнцыі наведалі пляцоўку Крэўскага замка, а таксама іншыя памятныя месцы і музеі ў самім мястэчку ды ў суседняй Смаргоні.

 

Беларускае Радыё Рацыя