20-годдзе «J:морс»: палёт працягваецца



2 лістапада гурт «J:морс» прадставіць у сталічным Prime Hall юбілейную праграму «20 лет. Полет норм!», пачатак 19:00. На восень таксама запланаваныя канцэрты ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах Беларусі.

– 20 гадоў – не нагода надуваць шчокі ды прыкідвацца бронзавымі статуямі. Да юбілейнай даты ставімся без пафасу і з самаіроніяй, што паспрабавалі адлюстраваць у афішы тура. Гэта добрая нагода сустрэцца з тымі, хто слухаў нас у розныя гады. Разам заспяваць любімыя песні, узгадаць тыя, што даўно не гучалі на канцэртах і, канешне ж, паказаць зусім новыя! – кажа Уладзімір Пугач.

 2 лістапада – Менск (Prime Hall), 9 лістапада – Віцебск (КЗ «Віцебск»), 15 лістапада – Гомель (АКЦ), 23 лістапада – Гародня (клуб «База»). Спіс канцэртаў будзе абнаўляцца.

budzma.by