20 траўня адбудзецца „Жыровіцкі фэст”
20 траўня ў Жыровічах адбудзецца фестываль духоўнай і патрыятычнай музыкі і песні ў гонар з’яўлення Жыровіцкай Іконы Божай Маці “Жыровіцкі фэст”.
У гэты дзень у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбудзецца традыцыйнае святочнае Богаслужэнне і Хрэстны ход.
У другой палове дня пачнецца сам фестываль. У ім прымуць удзел харавыя калектывы, вакальныя ансамблі, а таксама сольныя выканаўцы з розных куткоў Беларусі.
Тыя, хто пажадае ўдзельнічаць у фестывалі, павінны да 10 траўня выслаць заяўку і фанаграму-плюс на адрас аргкамітэта:[email protected]
Беларускае Радыё Рацыя