200-годдзе таварыства філаматаў адзначылі ў Менску
200-годдзе заснавання таемнага студэнцкага таварыства філаматаў адзначылі ў сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры Круглым сталом і выставай, прысвечаным гэтай падзеі.
Гаворыць дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску Матэўш Адамскі:
– Музей літаратуры ў Варшаве будзе нашым партнёрам у далейшых планах мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Адама Міцкевіча. У Варшаве паралельна адбываюцца абмеркаванні планаў і ідэяў наконт святкавання юбілея Адама Міцкевіча, і я буду мець магчымасць перадаць прапанову беларускага боку нашым партнёрам у Польшчы на ўрадавам узроўні і грамадскім.
Выстава ў менскім музеі называецца “Філаматы. Ідэі праз стагоддзі”. На яе адкрыцці на фуршэце замест шампанскага падавалі малако, як было заведзена на пасяджэннях таварыства філаматаў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара