21 лютага – Сусветны дзень экскурсаводаў



У Беларусі амаль тысяча чалавек маюць статус “атэставаных экскурсаводаў” і палова з іх працуе ў Менску. Таксама ў краіне атэстацыю маюць 192 гідаў-перакладчыкаў.

Па словах эксперта ў турыстычнай галіне Таццяны Хвагінай, самая галоўная праблема – гэта адсутнасць сістэмнай падрыхтоўкі экскурсаводаў:

–  Экскурсавод сам па сабе. Вось я гарну да сябе экскурсаводаў, я з імі – экскурсіі, я ім лекцыі,  я ім якую-небудзь кніжку. Што там пішуць? Пра экскурсійную этыку, як паставіць групу, як паказваць аб’ект, як перайсці  ад аб’екта да аб’екта. Але ў  большасці экскурсавод сам па  сабе.

Суразмоўца дадае, што яшчэ істотная праблема крыецца ў моўным пытанні. Вельмі мала экскурсаводаў, якія валодаюць хаця б адной замежнай мовай.

Беларускае Радыё Рацыя