22 кастрычніка кіно BULBAMOVIE-2016 у Гародні
Цэнтр гарадскога жыцця запрашае 22 кастрычніка на супольны прагляд у Гародні фільмаў-пераможцаў Фестывалю незалежнага беларускага кіно BULBAMOVIE-2016.
Прагляд адбудзецца ў суботу, 22 кастрычніка, #uCentry гарадскога жыцця па адрасе: Гродна, вул.Савецкая,3 (побач з галерэяй „Крыга”)
Вашай увазе планаваная праграма прагляду 22 кастрычніка:
17.00
„Хранатоп. Танатас і Эрас” куратар праекта: Андpэй Кудзіненка. 44 хв. Беларусь, 2016 г.
Пяць эпізодаў пра смерць і каханне.
18.00
Паказ фільмаў-пераможцаў конкурсу Bulbamovie 2016
– iгравы – „Залатая Бульба” 2016 – дакумэнт – „Залатая Бульба” 2016
– анімацыя -„Залатая Бульба” 2016
Уваход на прагляды вольны. Усе фільмы ў вельмі добрай якасці і з выдатным гукам!
Адначасна з Гародняй, прагляды адбудуцца ў Варшаве, Менску і Уроцлаве.
Беларускае Радыё Рацыя