“Траекторыя творчасці” Аляксандра Алонцава
У Берасці з дапамогаю выставы жывапісу і графікі адзначылі гадавіну смерці мастака, педагога Аляксандра Алонцава. Экспазіцыя пад назвай “Траекторыя творчасці” разгарнулася ў сценах Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. „Гэта павінна стаць прыкметнай падзеяй для нашага горада, паколькі Аляксандр Алонцаў зрабіў значны ўнёсак у культурнае жыццё горада,” – адзначыла дачка мастака Інэса Лялікава:
– Гэта выстава памяці майго бацькі. На жаль, ён пайшоў з жыцця нечакана, і завяршыць яго творчую кар’еру хацелася б такім значным мерапрыемствам, прадстаіць усё галоўнае, што ім было створана за мінулыя гады, усё, што зроблена новага, але не было паказана гледачу. А таксама прадставіць альбом-каталог яго творчасці, які ўтрымлівае шмат яго прац і шмат цёплых водгукаў яго калег, сяброў і родных.
Тэматыка большасці прац, што прадстаўлены ў экспазіцыі, – гэта краявіды беларускіх мясцінаў. Выставу “Траекторыя творчасці” можна наведаць да канца верасня па адрасе вуліца Савецкая, д.54.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя