24 песні пра гісторыю Беларусі
Вядомы гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў прадставіў на TuzinFM свой сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі». У альбоме, які можна паслухаць і спампаваць у сеціве, – песні пра некалькі стагоддзяў гісторыі краіны, напісаныя на словы паэта Алеся Чобата. У песнях Дзянісава – Панятоўскі і гісторыя Другой сусветнай, Кастусь Каліноўскі ды іншыя постаці і моманты гісторыі.
Пра альмом распавядае Алесь Дзянісаў:
-У 2014 годзе выйшаў зборнік вершаў Алеся Чобута “Каротная гісторыя Беларусі”. І нягледзячы на тое, што я і раней, ужо даўно знаёмы з творчасцю Алеся Фёдаравіча, я вырашыў напісаць цыкл песень менавіта пасля таго, як прачытаў гэты зборнік. У ім яны былі сабраны менавіта так, што мне спадабалася. Дзесьці каля двух гадоў гэтыя песні складаліся, атрымалася 24 песні, якія былі запісаны ў хатняй студыі гарадзенскага гурту “Race Of Dreamers”.
З 24-х песень альбома толькі дзве былі вядомыя беларускім слухачам: яны былі запісаныя гуртом „Dzieciuki” ў альбоме „Рэха”. На адну з першых запісаных песень „Турма” Валерам Руселікам быў зняты кліп з удзелам Дзянісава і Чобата.
Алесь Дзянісаў спадзяецца, што прэзентацыя альбома «Кароткая гісторыя Беларусі» пройдзе ў верасні ў Гародні, Віцебску, Менску.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня