“25 АБ-БА Аркестр” выступіць у Беластоку



Праект “25 АБ-БА Аркестр” зрабіў сапраўдны фурор у час юбілейнага фестывалю «Басовішча 2014».

У межах праекту дзеткі з Беластоку, якія вывучаюць беларускую мову, пад кіраўніцтвам настаўніцы Аліны Ваўранюк, заспявалі са сцэны хіты розных гадоў супольна з вядомымі беларускімі музыкамі. Чарговы раз гэты ўнікальны праект пачуем ў бліжэйшую пятніцу, 29-га жніўня, у Беластоку ў межах міжнароднага фестывалю «Усход Культуры: іншае вымярэнне». Аліна Ваўранюк прыгадвае, што ідэя праекту належыць Юрку Асенніку. Акрамя яго ды Лявона Вольскага, удзел у праекце прымаюць Аляксандр Памідораў, Ігар Варашкевіч, Хрыстафор Сяськевіч.

z ab230[1]

Канцэрт пройдзе пад назовам «Пры граніцы» і распачнецца выступам беларускага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», пазней на сцэну выйдзе „АБ-БА Аркестр”. Пачатак а 18-ай гадзіне на пляцы каля Беластоцкага асяродка культуры на вуліцы Legionowa 5.

У межах фестывалю «Wschód Kultury» пройдзе шмат іншых мерапрыемстваў з удзелам беларусаў. Між іншым, паказы фільмаў рэжысёраў Вольгі Дашук і Віктара Аслюка, дыскусіі на тэму «Беларускі міф», ды іншыя.

Падрабязная інфармацыя размешчаная на сайце фестывалю wschodkultury.eu.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ab-ba.com.pl