25 гадоў вершу, за які пасадзілі ў турму
25 гадоў таму паэт Славамір Адамовіч напісаў верш пра прэзідэнта і трапіў у турму. Паэт стаў адным з першых палітзняволеных у гісторыі незалежнай Беларусі.
Славаміра Адамовіча арыштавалі на беларуска-літоўскай мяжы за парушэнне рэжыму падпіскі аб тым, што яму нельга было пакідаць тэрыторыю Беларусі. А гэта падпіска была звязана менавіта з напісаннем верша. Паэта пасадзілі ў турму, дзе ён адсядзеў 10 месяцаў.
Славамір Адамовіч – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Скончыў Белдзяржуніверсітэт. Працаваў журналістам, быў беспрацоўным, з’яўляецца стваральнікам праварадыкальнай групы “Правы рэванш”. На адным з апазіцыйных мітынгаў правёў акцыю “Зашыты рот”. Напісаў і выдаў кнігі “Кальварыйскія клёны”, “Зямля Ханаан”, “Каханне пад акупацыяй”, “Турэмны дзённік” і іншыя.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя