25 год Глыбоцкаму Дому рамёстваў
25 год адзначыў Глыбоцкі Дом рамёстваў, ствараўся ён яшчэ ў часы Савецкага Саюза. Першапачаткова там працавала толькі трое майстроў, зараз – 10. Працы майстроў і дзяцей з Глыбоцкага Дома рамёстваў перамагаюць на разнастайных абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсах.
Гаворыць выконваючая абавязкі загадчыка Глыбоцкага Дома рамёстваў Святлана Скавырка:
– На міжнародным конкурсе маляванак у гэтым годзе атрымалі гран-пры. А яшчэ адзін гран-пры быў ў 2013 годзе – валянне з воўны. Удзельнічалі ў народным абласным конкурсе “Лялькі і цацкі”, і наша Кляпацкая Кацярына атрымала гран-пры.
У час свята адкрылася выстава супрацоўнікаў Дома рамёстваў “Палітра талентаў”.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя