25 красавіка 1868 года на Піншчыне нарадзіўся Раман Скірмунт



Дзень у гісторыі Беларусі. 25 красавіка 1868 года ў вёсцы Парэчча, што на Піншчыне, нарадзіўся буйны прамысловы і палітычны дзеяч Раман Скірмунт.

Ён быў адным з фундатараў нацыянальна-вызвольнага руху краіны і ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, з’яўляўся прэм’ер-міністрам БНР.

Аўтарка шэрагу кніг пра Пінск Таццяна Хвагіна кажа, што Раман Скірмунт – гэта носьбіт незалежнасці Беларусі напачатку ХХ стагоддзя:

– Чалавек свядомы, чалавек адукаваны, вялікі патрыёт сваёй Айчыны. Той чалавек, які не проста хацеў заняць якую-небудзь пасаду, дзякуючы сваёй актыўнай палітычнай дзейнасці, а той чалавек, які праз сваю пасаду хацеў уплываць на развіццё краю. Уплываць на палітычныя працэсы, якія былі звязаныя з распадам чатырох імперый і ўтварэннем новых дзяржаў. Гэта носьбіт ідэі самастойнай Беларусі.

Жыццёвы шлях Рамана Скірмунта абарваўся трагічна ў кастрычніку 1939 года. Яго без суда і следства забілі прыхільнікі бальшавікоў. Скірмунт пахаваны на ўскрайку закладзенага ім жа парку ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя