25 красавіка 1868 года на Піншчыне нарадзіўся Раман Скірмунт
25 красавіка 1868 года на Піншчыне ў тагачасным маёнтку Парэчча нарадзіўся буйны беларускі прамысловец і палітычны дзеяч Раман Скірмунт.
У 1917 годзе ён узначаліў першы палітычны прадстаўнічы орган Беларусі – Нацыянальны камітэт, а ўлетку 1918 года стаў начале ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі. “Вельмі цяжка пераацэніць унёсак Скірмунта не толькі дзеля будучыні Беларусі”, – адзначыў пінскі краязнаўца Эдвард Злобін:
– Тут ужо мала сказаць, што для Піншчыны гэта вельмі значная фігура, не хацелася б казаць, што адзіная і штосьці яшчэ, але факт у тым, што гэтая фігура вельмі важная і для сучаснай Беларусі, і для сучаснай Польшчы, і для старой Рэчы паспалітай – яго палітычная дзейнасць у перыяд Расейскай імперыі, яго ўдзел і яго ініцыятывы ў БНР, у польскім Сенаце. Гэта была з’ява.
Раман Скірмунт бачыў Беларускую Народную Рэспубліку – заможнай аграрнай еўрапейскай краінай. Дзеля дасягнення гэтай мэты паспеў падпісаць шэраг дамоў на пастаўкі нямецкай аграрнай тэхнікі, але прыход на Беларусь бальшавікоў не даў спраўдзіцца гэтым планам. У кастрычніку 1939 года яго растралялі прыхільнікі Саветаў у роднай вёсцы Парэчча, дзе ён і пахаваны.
Беларускае Радыё Рацыя