25 лютага Лукашук прэзентуе „Дзясяты паверх”



25 лютага ў кнігарні „Логвінаў” Аляксандр Лукашук ладзіць прэзентацыю сваёй новай мастацкай кнігі „Дзясяты паверх”. Акцыя дабрачынная – ўсе сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу кнігарні „Логвінаў” і выдавецтву „Галіяфы”.

57BF1451-7C30-47ED-9C9D-9F64806D61B0_mw1024_s_n

Кажа арганізатар прэзентацыі, дырэктар выдавецтва „Галіяфы” Зміцер Вішнёў:

– Будзе 25-га ў нас прэзентацыя новай кнігі Аляксандра Лукашука. Гэта другі том, першы – „Вяртанне нацыяналіста”, а зараз выйшаў другі том ягонай мастацкай прозы. Будзем праводзіць у кнігарні “Логвінаў”. Гэта ў нас – у нашым выдавецтве выйшла кніга.

Том „Дзявяты паверх” складаецца з дзевяці кніг – уключае мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя