26-га кастрычніка Анатолю Сысу споўнілася б 60 год



26 кастрычніка беларускаму паэту Анатолю Сысу споўнілася б 60 год.

З гэтай нагоды ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, дзе навучаўся паэт, адбылася тэматычная сустрэча. Студэнты філалагічнага факультэта распавялі, чым іх уразіў Анатоль Сыс:

– Я пазнаёмілася з ягонай творчасцю два гады таму. УКантакце я пачула цудоўную песню ў выкананні Антося Звычайнага, якая пачыналася са словаў “Не хадзіце за мной! Не хадзіце!..” Падумала, Божа, гэта трэба вывучыць. Адкуль гэта? Гэта ён сам напісаў ці не? Я знайшла інфармацыю, што гэта нейкі Анатоль Сыс. Я нешта чула пра яго, гэта дзесьці тут. Падумала, трэба даведацца, бо сорамна. Калі я паглыбілася ў гэта, то ўжо не змагла выбрацца. Творчасць Анатоля Сыса на мяне паўплывала як на чалавека.

Вечарыны памяці паэта Анатоля Сыса працягнуцца ў Гомелі. 27 кастрычніка адбудзецца вечарына, дзе запланаваныя выступы бардаў Андрэя Мельнікава і Вальжыны Цярэшчанкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель