Віктар Корзун: “Усё прасякнута Караткевічам” (абноўлена)



Дзень народзінаў выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча беларусы Варшавы адзначылі праглядам дакументальнага фільма  “Як сканаю – душа застанецца”. Фільм паказвае вобраз пакалення, якое ўзрасло на творах Караткевіча, дылему паміж Беларуссю ў радках пісьменніка і сучаснай, сфармаванай краінай. У фільме таксама можна пабачыць рэдкі запіс выступу самаго Караткевіча.  На сустрэчы прысутнічалі аўтары фільму  – бард Кася Камоцкая і рэжысёр Віктар Корзун.

SAM_2163

– Караткевіч у Беларусі паўсюль. У працэсе працы мы высветлілі, што сучасную мадэрновую, прагрэсіўную Беларусь стварыў менавіта ён. Сваімі тэкстамі, якія шмат хто прачытаў, паверыў ім, і пачаў ажыццяўляць.

26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 84 гады.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара

* * *

26 лістапада – дзень народзінаў выбітнага беларускага  пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. З гэтай нагоды Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прагляд дакументальнага фільма „Уладзімір Караткевіч: Як сканаю – душа застанецца…”, які прадставяць яго аўтары – рэжысёр Віктар Корзун і вядомая беларуская музыка, бард Кася Камоцкая.

Стужка распавядае пра пакаленне, якое вырасла пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі аўтараў – канфлікт паміж вобразам Беларусі, створаным Караткевічам,  і Беларуссю, у якой мы жывем цяпер.

Ахвочыя змогуць набыць фільм на дыску з аўтографамі аўтараў. Пачатак – у 18.30 у Беларускім Доме ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя