26 тамоў беларускай класікі



Кнігі беларускай класікі з праекта “Мая беларуская кніга”, якія нядаўна пабачылі свет, карыстаюцца добрым попытам, – кажа вядомы кнігараспаўсюднік, уладальнік інтэрнэт-крамы “Імбрык” Алесь Мазанік. Ён адзначае добры падбор аўтараў і твораў – большасць з іх патрэбны для школьнай праграмы па літаратуры.

– Серыя “Мая беларуская кніга” здолела аб’яднаць вельмі шмат розных твораў, менавіта тых, якія патрэбны проста зараз. Таму на дзень сённяшні, за тыдзень працы, вельмі актыўна бачна наколькі людзям гэта будзе патрэбна. І нягледзячы на тое, што там пазначаны наклады ад 2-х да 2.5 тысяч асобнікаў кожнай кнігі, мяркую, што гэты наклад можа разыйсціся літаральна за некалькі месяцаў, максімум за паўгода.

* * *

Дзякуючы выдавецтву “Папуры”, у беларускіх кнігарнях з’явіліся кнігі з новай серыі “Мая беларуская кніга”. Адзін з каардынатараў гэтай справы выдавец Уладзімір Сіўчыкаў называе кніжны праект унікальным, бо такога яшчэ не было ў гісторыі беларускага кнігадрукавання:

– Я сказаў бы, што гэтая акцыя абсалютна беспрэцэдэнтная, я напрыклад ніяк не магу ўспомніць штосьці падобнае, каб адначасна на кніжных паліцах з’явіліся больш за два дзясяткі, а ў нашым выпадку 26 тамоў беларускай класікі.

Унікальнасць для Беларусі гэтага праекту яшчэ і ў тым, што кнігі, выданыя ў серыі “Мая беларуская кніга”, будуць распаўсюджвацца не толькі ў кнігарнях ды інтэрнэце, але і ў супермаркетах. Сумарны тыраж усіх 26-ці тамоў складае больш за 60 тысяч экземпляраў. Кошт на ўсе кнігі, нягледзячы на яе аб’ём, аднолькавы – 55 тысяч рублёў.

DE007B1E

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя