27 верасня Павел Севярынец выступіць у Берасці



У Берасце завітае адзін з лідараў стваранай партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя“ Павел Севярынец. Сустрэча з ім адбудзецца 27 верасня ў грэка-каталіцкай парафіі. Грамадскі дзеяч будзе прэзентаваць зборнік эсе ’’Беларуская глыбіня’’, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і беларускім палітычным вязням. Запрашае адзін з арганізатараў сустрэчы Ігар Бараноўскі:

– Павел Севярынец – цікавы малады грамадскі лідар Беларусі. Чалавек, які любіць сваю краіну, неабыякавы, да таго ж цудоўны і шчыры хрысціянін. Вось таму ў берасцейскай грэка-каталіцкай парафіі мы хацелі б пазнаёміць з гэтым цікавым чалавекам, з яго новай кнігай, у якой прадстаўлены яго разважанні ў час, калі ён знаходзіўся ў Купліне на «хіміі», пра Беларусь, пра беларусаў, пра мясцовых жыхароў, з якімі яму давялося сустрэцца. Я думаю, гэта будзе цікава ўсім берасцейцам.

Сустрэча пройдзе ў суботу па адрасе вуліца Дворнікава, д.63, пачатак а 19-ай гадзіне. Уваход на мерапрыемства адкрыты для ўсіх ахвотных.

Беларускае Радыё Рацыя