28 лютага прэм’ера балету „Хто я?” і камічнай оперы „Мядзведзь”
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная юбілейнай вечарыне кампазітара Сяргея Картэса.
28 лютага гледачы ўбачаць прэм’еру балета „Хто я?” і камічную оперу „Мядзведзь”. Кажа першы намеснік генеральнага дырэктара тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Рылатка:
– Ён вельмі плённы кампазітар, не ўсе оперы знайшлі ўвасабленні, але такія оперы «Джардана Бруна», «Медзьведзь» – заўважныя вехі беларускага опернага мастацтва і опернага мастацтва наогул.
Адзначым, што Сяргей Картэс запрасіў гарадзенскі гурт Dzieciuki на сваё 80-годдзе. Славуты беларускі кампазітар хацеў, каб гарадзенцы выканалі твор «А хто там ідзе» на вялікім канцэрце ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з нагоды яго юбілею.
Dzieciuki зайгралі сваю версію твору «А хто там ідзе», які Сяргей Альбертавіч напісаў на словы Янкі Купалы для кінафільму «Раскіданае гняздо».
Беларускае Радыё Рацыя, паводе БелаПАН