“Гарадзенская бібліятэка” прэзентавала “Нёманскі фронт” у Лідзе



Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” презентавала ў Лідзе кнігу “Нёманскі фронт”. У ёй распавядаецца пра жахлівыя 10 дзён баёў за Гародню паміж чырвонай арміяй і войскамі вермахта ў ліпені 1944 года. Аўтар кнігі, даследчык ваеннай гісторыі з Гародні Дзмітрый Люцік распавёў прысутным, як і кім вызвалялася Ліда і Гародня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 70 гадоў таму. Па яго словах, падчас падрыхтоўкі кнігі асабліва яго зацікавіў нямецкі бок таго супрацьстаяння.

Дзмітрый Люцік: – Як гарадзенцу мне было цікава напісаць пра тыя падзеі, пра якія я сам дакладна вельмі добра не ведаў. Ведаў толькі па тых кнігах, па тых успамінах, якія можна было знайсці ў бібліятэках. Але мяне гэта не задавальняла. І самае галоўнае, я спрабаваў запоўніць прагалы ў сваіх ведах, у першую чаргу я збіраў матэрыял для сябе. Гэта як раз іншы бок падчас баявых дзеянняў – гэта немцы.

Прэзентацыя кнігі “Нёманскі фронт” адбылася ў Цэнтральнай Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы і была прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адзначаецца акурат гэтымі днямі.

SAMSUNG DIGIMAX A403

SAMSUNG DIGIMAX A403 Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.