29 сакавіка – дзень памяці Ніла Гілевіча



29 сакавіка – дзень памяці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Ніл Сымонавіч пайшоў ад нас чатыры гады таму. Пра жыццёвыя прынцыпы свайго старэйшага сябра распавядае паэт Сяргей Законнікаў:

– Ён маліўся на дзве святыя рэчы – гэта мова і праўда. У нас ёсць людзі, каторыя блытаюць мастацкую творчасць і мемуары, успаміны. Яны пачынаюць хлусню ўсякую засоўваць у свае ўспаміны, Ніл Сымонавіч катэгарычна быў супраць гэтага. Ён гаварыў, калі ласка: „Ты ў сваіх мастацкіх творах фантазіруй, што хочаш, пішы, што хочаш, але праўду пра наша жыццё, каб гэта засталося для нашых дзяцей, гэта павінна быць”.

Ніл Гілевіч не толькі паэт. Ён быў навукоўцам – універсітэцкім выкладчыкам, заснавальнікам, старшынёй Таварыства беларускай мовы, узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні культурнай спадчыны ў Вярхоўным савеце 12-га склікання.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск