29 снежня ў Гародні прэзентацыя кнігі культуролага Янкі Трацяка
29 снежня ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця (вуліца Кірава, 3) адбудзецца прэзентацыя кнігі культуролага Янкі Трацяка. Пачатак прэзентацыі ў нядзелю а 16-й гадзіне.
Новая манаграфія навукоўца называецца „Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя.
Пасля прэзентацыі кнігі пройдзе таксама кароткая сустрэча з сябрамі гарадзенскага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў і аўтограф-сесія літаратараў.
Беларускае Радыё Рацыя