3 сакавіка – Міжнародны дзень пісьменніка
3 сакавіка ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень пісьменніка. Літаратуру ствараюць не толькі мужчыны. Пра паэтак, якія распачыналі мадэрновую беларускую паэзію ў міжваенныя часы, распавядае літаратуразнаўца Васіль Дранько-Майсюк:
– Таму, што Буйло – гэта першая нашая эратычная паэтка. Яна пісала пра свае інтымныя перажыванні. Спіць у пасцелі адзінокая, не спіцца. Хоча, каб мілы прыйшоў да яе ў пасцель. Яна першая, хто не баялася пісаць пра сваё жаночае. Арсеннева была іншага выхавання, яна была больш строгая, яна “шыфравалася”, яна ніколі пра гэта не напісала, нават калі б хацела ці марыла. Таму яны былі розных поглядаў, розных калібраў і нават рознага выхавання ў гэтым плане. Канстанцыя Буйло была больш вясёлая і лёгкая. Арсеннева ўсё-ткі не. Яна стрымлівала заўсёды эмоцыі.
У Беларусі існуюць тры агульнанацыянальныя пісьменніцкія арганізацыі. Сярод іх сябровак і сяброў прыкладна захоўваецца баланс. Але ж у кіраўнічых структурах пераважаюць пісьменнікі-мужчыны.
Максім Каўняровіч, Беларуске Радыё Рацыя, Менск