30 гадоў музею Максіма Багдановіча ў Гародні



Трыццаць гадоў таму ў Гародні паўстаў музей Максіма Багдановіча. Дамок на рагу вуліцаў Першага мая і Багдановіча стаў асяродкам беларускай культуры.

muz bahd

Першая дырэктарка музея, стваральніца ягонай экспазіцыі Данута Бічэль згадвае, што ініцыятыва стварэння музея належыць Аляксею Карпюку, тагачаснаму кіраўніку абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

— Былі такія людзі. Гэта Карпюк. Ён будаваў культуру, ён хацеў Гародню зрабіць культурным цэнтрам накшталт Кракава, Львова ці Вільні. Ён шукаў розныя спосабы: што б яшчэ зрабіць для Гародні і для гэтай культуры. І была нагода: 90-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, калі яго ўпершыню як бы паднялі з магілы, бо ягоная творчасць была недзе ў кантэксце нашай культуры, але не на першым месцы. А да 90-годдзя яго назвалі класікам.

Як заўважае Данута Бічэль месца, дзе знаходзіўся дом Багдановічаў не супадае з домам-музеем. Але той, што існуе, вельмі добра ўпісаўся ў  культурную прастору нашага часу.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя