35 гадоў таму трагічна абарвалася жыццё выбітнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц



Роўна 35 гадоў таму, 25 лістапада 1988 года, трагічна абарвалася жыццё выбітнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Нягледзячы на невялікі зямны шлях, яна шчыра аздобіла беларускую літаратуру і пакінула вялікую пэтычную спадчыну. Пры жыцці выйшла сем зборнікаў лірыкі, яе творы перакладзеныя на шаснаццаць моваў свету.

Аднавяскоўца, заснавальніца музея Янішчыц на Піншчыне распавяла, што на малой радзіме толькі пасля смерці зразумелі наколькі самотным быў лёс іх вядомай зямлячкі:

Такі перыяд, калі яна жыла ў Менску, нам не вельмі быў вядомы вось тут, у гэтай глыбінцы. А пазней я шмат даведалася, даведалася пра цяжкі жаночы лёс Жэні. Пра тое, як цяжка ёй адной гадаваць сына. Гэта вельмі цяжка. І пра іншыя такія моманты жыцця яе.

Трагедыя здарылася ў Менску на вуліцы Старажоўскай, дзе на восьмым паверсе была кватэра Яўгеніі Янішчыц. Па афіцыйнай версіі яна вешала адзенне на балконе і не ўтрымаўшыся сарвалася. Але спрэчкі вакол смерці паэтэсы трываюць дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя