Пайшоў з жыцця галоўны фоталетапісец Полаччыны



Адпявалі Эрнста Цецярэўскага ў полацкай Свята-Пакроўскай царкве. Пахаванне адбылося на полацкіх могілках «Грамы» 28 кастрычніка. Сярод тых, хто праводзіў фотамайстра ў апошні шлях, было шмат полацкіх журналістаў, фатографаў, музыкаў, дзеячаў культуры.

[Not a valid template]

* * *

Пайшоў з жыцця вядомы фотамайстар, фоталетапісец Полаччыны Эрнст Цецярэўскі. Інтэлігентны і адукаваны чалавек. Бадай не было ніводнай сур’ёзнай падзеі на Полаччыне, на якой ён не прысутнічаў бы са сваёй фотакамерай. Патрыёт свайго горада і сваёй краіны. Вялікі аматар падарожжаў і актыўнага ладу жыцця.

Развітанне з Эрнстам Цецярэўскім адбудзецца ў аўторак, 28 кастрычніка.

Эрнст Цецярэўскі нарадзіўсяў 1943 годзе ў Полацку. Пасля фізічнага факультэта БДУ працаваў настаўнікам фізікі і астраноміі, інжынерам вылічальнай тэхнікі, фотакарэспандэнтам наваполацкай газеты “Хімік”. Публікаваўся ў айчынных і замежных газетах і часопісах. Аўтар некалькіх фотаальбомаў пра Полацк. Удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх фотаконкурсаў. У Полацку, Наваполацку, Віцебску і Менску прайшлі яго персанальныя фотавыставы.

Cieciareuski_2

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік