„36 м² думак” Дароты Коман прэзентавалі ў Менску



У Менску працягваюцца імпрэзы Месяца польскай літаратуры. У Галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя беларускага перакладу паэтычнага зборніка паэткі з Польшчы Дароты Коман „36 м² думак”.

Гаворыць перакладчык Андрэй Хадановіч:  

– Выбітная сучасная польская паэтка Дарота Коман, чыя кніга ў серыі сучаснай польскай паэзіі выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”. Ёсць верш „36 м² думак”, верш такі: “Часам прасцей скласці папяровую ластаўку, чым напісаць верш пра свабоду. Я думаю, што гэта актуальна і для сённяшняй Польшчы, і для сённяшняй Беларусі. Мужнасць часам – сапраўды, скласці папяровую ластаўку.  

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Дароты Коман прайшла падчас трохдзённага міжнароднага літаратурнага фестываля „Знак роўнасці”, які праводзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск