425 гадоў таму Слонім атрымаў герб
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары ў 1532 годзе даў Слоніму Магдэбурскае права. З гэтага часу ўся ўлада ў горадзе над Шчарай перайшла ў рукі рады.
Зыгмунд III Ваза ў 1591 годзе пацвердзіў Слоніму Магдэбурскае права і даў герб гораду: залаты леў з падвойным сярэбраным крыжам на блакітным полі. Гэта адбылося 4 студзеня – роўна 425 гадоў таму. З 1631 да 1685 гады ў Слоніме праходзілі перадсеймавыя генеральныя сеймікі.
Інтэнсіўнае развіццё Слоніма прыпадае на той час, калі слонімскім старостам стаў вялікі літоўскі канцлер Леў Сапега. Новы староста спрыяў уздыму культуры і прамысловасці горада, яго палітычнай значнасці.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім