5 траўня пачынае працу Міжнародны кангрэс беларускай культуры



5 траўня ў Менску распачнецца Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам культуры. Пра гэта маштабнае мерапрыемства высокага ўзроўню расказвае адзін з арганізатараў – намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, доктар гістарычных навук, Сяргей Віцязь:

– Галоўная мэта, якую ставілі арганізатары перад сабой, а гэта Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэства культуры Рэспублікі Беларусь, – высвятленне, вызначэнне светапоглядных пазіцый у асэнсаванні нацыяльнай беларускай культуры, асэнсаванні беларусай у свеце. Хто мы такія ёсць? Якія перспектывы і тэндэнцыі развіцця нашай культуры. Сюды запрошаны як даследчыкі навуковых установаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі 11 краін свету – кожны пяты замежны даследчык, і ўсяго амаль тры з паловай сотні ўдзельнікаў. Польская дэлегацыя традыцыйна адна з найбольш прадстаўнічых. Расея, Польшча, Україна – гэта нашыя галоўныя супрацоўнікі. І гэты год таксама не з’яўляецца выключэннем. Практычна ва ўсіх секцыях прадстаўлены калегі з Польшчы.

Міжнародны кангрэс такога высокага ўзроўню, прысвечаны, практычна, усім аспектам беларускай культуры, будзе праводзіцца ў краіне ўпершыню. Асобная секцыя вылучана для маладых даследчыкаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя