506 гадоў таму нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны



506 гадоў таму нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны. Будучы дзяржаўны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кнігавыдавец, мецэнат.

Пра яго асобу распавядае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша:

– Мікалай Радзівіл Чорны выдаткаваў шалёныя грошы на выданне вось гэтай Берасцейскай Бібліі. Ён гэта зрабіў, бо бачыў менавіта ў гэтым сэнс свайго жыцця. Перад тым ён зрабіў шмат што, ён быў актыўным палітычным і ваенным дзеячам, пераможцам у многіх бітвах. Ён быў актыўным і ў гаспадарчым жыцці. Фактычна менавіта ён стварыў тое, што ў далейшым сабою ўяўлялі Радзівілы. Вось гэты Нясвіжскі ардынат і рэфармацыйныя лініі ў Біржах і ў Слуцку. Гэта ўсё Радзівіл Чорны.

Берасцейская Біблія – самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагоддзя. Роўнай ён па ўзроўню паліграфічнага мастацтва на тэрыторыі сённяшняй Беларусі не з’яўлялася ажно да ХХ стагоддзя.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя