6 студзеня нарадзіўся заходнебеларускі дзеяч Лявон Богуш
Лявон Богуш (6 студзеня 1909 – 18 лютага 1957, Беласток) – заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.

У 1927 годзе браў удзел у стварэнні драматычнай секцыі Таварыства беларускай школы ў Беластоку.
У 1937 быў у ліку заснавальнікаў беластоцкага Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя».
У пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 спрабаваў стварыць у Беластоку беларускі тэатр. Правёў рэгістрацыю тэатральных і эстрадных беларускіх працаўнікоў. Працаваў з артыстамі, каб з часам адкрыць тэатр. Аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы і адсутнасць залы прыпынілі працу.

У пачатку 1942 года з атрыманнем магчымасці ладзіць канцэрты ў невялікай зале тэатральнае аб’яднанне зноў пачало працу. Кіраўніком аб’яднання з’яўляўся Лявон Богуш. Ставіліся камедыі „Збянтэжаны Саўка” і „Конскі партрэт» Леапольда Родзевіча, „Паўлінка” Янкі Купалы, драма „Цені” Францішка Аляхновіча.

Пахаваны разам з жонкай на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя
