6 жніўня – неафіцыйны Дзень друку
Святкуем свята, якое да нас не мае ніякага дачынення. Шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый звярнуліся да вышэйшых органаў улады з прапановай аб пераносе святкавання Дня друку з 5 траўня на 6 жніўня.
“Адзначаць дзень друку 5 траўня – гэта значыць, святкаваць выхад першага нумару газета “Праўда” ў суседняй краіне,” – кажа пісьменнік Уладзімір Арлоў.
– Нават у Расеі ўжо даўно, з 1993 года, гэты дзень не прывязаны да выхаду “Праўды”, як у Беларусі. А ў нас яшчэ па-ранейшаму. Ужо надрукаваны гэты зварот ад Саюза беларускіх пісьменнікаў, згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюза дызайнераў… Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.
Першую друкаваную кнігу беларусы атрымалі 6 жніўня 1517 года. Пераклад на старабеларускую мову біблійнай кнігі «Псалтыр» быў здзейснены і надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе.
“У наступным 2017 годзе беларуская грамадскасць будзе адзначаць 500-годдзе беларускага друку. І тым больш мэтазгодным становіцца перанос Дня айчыннага друку на 6 жніўня,” – адзначае Уладзімір Арлоў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя