У Глыбокім прайшоў другі вішнёвы фэст
Ён ужо не быў такім маштабным, як у мінулы год, і доўжыўся ўсяго адзін дзень. На свяце не было замежных гасцей, ды і глыбачанаў было няшмат.
Па словах некаторых жыхароў горада, людзі, напэўна, ужо стаміліся ад святаў, бо нядаўна горад адзначаў сваё 600-годдзе.
– У гэтым годзе з меншым размахам, бо адсвяткавалі 600-годдзе горада, Дзень Незалежнасці быў 3 ліпеня. Трошкі людзі стаміліся – тры святы за адзін месяц.
– У гэтым годзе было, магчыма, нават лепш. Мне ўсё спадабалася. Я сама люблю спяваць, танцаваць, бяру ўдзел у канцэртах. Вішань купілі, пірог быў смачны.
– Добра ўсё зрабілі. Арганізацыя добрая. У Глыбокім ужо прызвычаіліся рабіць усё з розумам. І надвор’е не стала перашкодай. Таму ўсё выдатна!
Тыя, хто наведаў свята, змаглі пабачыць тэатралізаванае шэсце, паслухаць канцэрт, патанцаваць, набыць вырабы рамеснікаў. А таксама адведаць прылаўкі з прысмакамі на вішнёвых панадворках ды паспрабаваць самы вялікі вішнёвы пірог, які разыгрываўся на аўкцыёне.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі