70 год з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц



70 год таму на Піншчыне, ў вёсцы Рудка, нарадзілася выбітная беларуская паэтэса Яўгенія Янішчыц – аўтарка сямі зборнікаў лірыкі.  Яе творы сталі класікай айчыннай літаратуры.

Па словах загадчыцы Народнага музея імя паэтэсы Антаніны Сідарук,  – Янішчыц са школьных гадоў трапіла пад уплыў літаратуры:

– У той час, калі Жэня вучылася ў школе, у нас працавалі два літаратурныя гурткі. Кіраваў гэтымі гурткамі Фёдар Фёдаравіч Цудзіла – заслужаны настаўнік Беларусі. Дык вось, не толькі Жэня вершы пісала. У мяне на стэндзе яшчэ кніжкі стаяць. Нашы былыя вучні таксама пісалі вершы і зараз пішуць.

Лёс Яўгеніі Янішчыц аказаўся кароткім і абарваўся трагічна. Але яна пакінула яскравы след у беларускай літаратуры. Паэтка таксама брала ўдзел у грамадскім жыцці – прадстаўляла ў 1980-я гады Беларусь у ААН, абіралася ў Менскі Савет дэпутатаў.  

Беларускае Радыё Рацыя