700 гадоў Ісламу на беларускіх землях



700 гадоў Ісламу на беларускіх землях. Кім былі, адкуль, чаму і калі з’явіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім беларускія татары?

Распавядае культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:

–  У дадзеным выпадку іх запрасілі. Выключны выпадак, таксама ўнікальны ў гісторыі Еўропы, дзе прадстаўнікі гэтай веры з’явіліся не як захопнікі, не як канкурэнты, а менавіта былі запрошаныя. Гэта звязаная дата з запрашэннем вялікім князем Гедымінам татарскіх ваяроў для барацьбы з крыжакамі.

 У паўсядзённым жыцці нашы мусульмане ўжывалі беларускую мову, а запісы вялі арабскай графікай з захаваннем фанетычнага прынцыпу. Дзякуючы гэтай акалічнасці, дакладна вядома, як вымаўлялі ў Сярэднявеччы тое ці іншае слова.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя