Выйшла кніга Наталлі Сліж пра шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ



Новая кніжка гарадзенскай даследчыцы гісторыі сям’і часоў ВКЛ Наталлі Сліж пабачыла свет у рэдакцыі часопіса Arche. Яе тытул ужо заінтрыгаваў аматараў айчыннай гісторыі: “Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у 16-17-ст.ст.” Гэта кніга – плён шматгадовай працы, – кажа Наталля Сліж.

– Да мяне пісалі асобныя артыкулы па асобных тэматыках, якую я закранаю. Але гэта першая кніжка па ВКЛ па шлюбах. Калі я абараніла сваю дысертацыю, то палічыла, што яе не варта выдаваць у тым фармаце, як яна была абаронена. Далей проста працягвала займацца тэмай. Калі займацца гісторыяй сям’і, то трэба пачынаць са шлюбу. Сям’я ў першую чаргу фарміруецца менавіта са шлюбу. А далей ужо ідзе гісторыя той сям’і – статус мужчыны і жанчыны ў сям’і, выхаванне дзяцей, спаткаемства і іншае.

Неўзабаве будзе прэзэнтацыя гэтай кніжкі Наталлі Сліж у яе роднай Гародні, а таксама рэдакцыя часопіса Arche мае прывезці на прэзэнтацыю чарговы ўласна гарадзенскі нумар часопіса.

vokladka sliz

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя